У Гродзенскай вобласці энергетыкі аператыўна ліквідуюць тэхналагічныя парушэнні, выкліканыя разгулам стыхіі.

Сёння на захадзе краіны з-за моцнага ветру і мокрага снегу аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Энергетыкі Гродзеншчыны ў няпростых умовах надвор'я ліквідуюць тэхналагічныя парушэнні, выкліканыя разгулам стыхіі. Часовыя адключэнні асабліва моцна адбіліся на Гродзенскім, Ваўкавыскім і Слонімскім раёнах. Па стане на 10.00 электразабеспячэнне адноўлена ў 22 населеных пунктах, распавялі ў «Белэнерга».

Для выканання аварыйна-аднаўленчых работ прыцягнулі 14 брыгад і 21 адзінку тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0