Старыя Дні Салідарнасці адраджаюцца! Прычым са згоды дзяржавы.
28 сакавіка ўлады прапануюць беларусам выключыць святло. Арганізатары акцыі – Сусветны фонд дзікай прыроды – хочуць звярнуць увагу грамадства на праблемы змянення клімату. «Гадзіна зямлі», то бок гадзіна выключанага святла, будзе доўжыцца з 20.30 па мінскім часе. Было б смешна, каб акцыя была прызначана на 16‑ае чысло.

На думку энэргетыкаў, такая акцыя прывядзе да зніжэння спажывання электрычнасці прыкладна на 10%. Але не да эканоміі: бо электрычнасць гэта не нафта і не дровы, яе не складзеш у сховішча. Электрастанцыі змяншаць выпрацоўку энергіі на адну гадзіну не будуць, таму рэшта папросту змарнуецца. Больш за тое, нагрузка на электрасетку ў момант усеагульнага падключэння а 21.30 прывядзе нават да перагрузак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?