Лічба заражаных каранавірусам у Беларусі можа вырасці да 32. Яшчэ 5 станоўчых тэстаў у студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, яны чакаюць пацвярджэння. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны.

На сёння ў Беларусі COVID-19 афіцыйна пацверджаны ў 27 чалавек. З іх першыя трое ўжо выпісаныя з бальніц.

Усяго для медыцынскага нагляду і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўстановы здароўя накіраваны 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?