Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што, магчыма, неўзабаве меры абмежаванняў праз каранавірус ва Украіне будуць яшчэ больш жорсткім. Пра гэта Авакаў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Усё досыць сур'ёзна — трэба дзейнічаць. Сабрана і рашуча — не адцягваючыся на глупствы. Будзем дзейнічаць хутка, зладжана і рашуча — скароцім смяротнасць ад уздзеяння віруса ў дзясяткі разоў!» — напісаў Авакаў.

Галоўнай задачай ён назваў хуткае запаволенне распаўсюджвання віруса ва Украіне, мінімізацыю крыніц віруснай паразы, кваліфікаванае лячэнне хворых.

Авакаў заклікаў да гігіены, максімальнай ізаляцыі ў гэтыя дні і мінімізацыі кантактаў сярод людзей.

Нагадаем, раней каранцін увялі ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Ён прадугледжвае:

— закрыццё навучальных устаноў,

— забарону масавых сходаў,

— закрыццё дзяржаўнай мяжы і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0