Латвія прыняла рашэнне з 17 сакавіка забараніць сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу краіны. Акрамя таго, забаронены публічныя мерапрыемствы, паведамляе Delfi.
З 17 сакавіка будуць спыненыя ўсе міжнародныя пасажырскія перавозкі, у тым ліку авіязносіны, чыгуначныя, паромныя і па аўтамабільных дарогах. Грамадзяне Латвіі змогуць вярнуцца ў краіну, а таксама замежнікі змогуць вярнуцца на радзіму.
Усе грузавыя перавозкі захоўваюцца ў ранейшым аб'ёме.
Забаронены ўсе арганізаваныя публічныя мерапрыемствы. Неарганізаваныя мерапрыемствы дазволеныя пры колькасці да 50 чалавек, заканчвацца яны павінны да 23 гадзіны вечара.
Дзяржаўныя цэнтралізаваныя іспыты ў школах пераносяцца на май.