Беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі не надаюць тэме пандэміі каранавіруса вялікай увагі.

Па стане на ранак нядзелі галоўныя старонкі дзяржаўных парталаў выглядалі вось так:

Галоўнымі тэмамі на іх застаюцца дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі і топ-чыноўнікаў, а таксама адбор удзельнікаў на поп-фестываль «Славянскі базар» і дапамога шматдзетным сем'ям. Пра каранавірус паведамляецца, але як пра нешта другаснае і малаважнае.

Медыкі мяркуюць, што для змяншэння выпадкаў захворвання на каранавірус галоўнае — свядомасць грамадзян і іх гатоўнасць змяніць штодзённыя звычкі. Санітарныя службы розных краін свету рэкамендавалі на час пандэміі часцей мыць рукі, не дакранацца да твару, калі вы ў публічных месцах, абмежаваць прысутнасць у грамадскіх месцах, спыніць непатрэбныя паездкі ў зоны пранікнення інфекцыі.

Паводле наяўных звестак медыкаў, ад каранавіруса памірае ад 1 % (Паўднёвая Карэя) да 4 % (Кітай) інфікаваных асоб. Асаблівую небяспеку Covid-19 уяўляе для людзей ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў і з хранічнымі хваробамі. Дзеці і моладзь, як правіла, маюць лёгкую форму захворвання, але небяспека ў тым, што яны могуць быць пераносчыкамі інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?