ČTK/Miroslav Chaloupka
У сувязі з пашырэннем у Чэхіі захворванняў каранавірусам урад разгледзіць у нядзелю пытанне аб увядзенні каранціну для ўсёй краіны, заявіў, выступаючы па TV Prima, прэм'ер Андрэй Бабіш, піша ria.ru
«Людзі павінны заставацца дома і клапаціцца аб сваіх старэйшых сваяках, сёння мы зробім новыя захады ў барацьбе супраць COVID-19. Зараз хворых у краіне 231 чалавек, але многія не выконваюць каранцін. Таму ўрад разгледзіць сёння пытанне аб увядзенні каранціну для ўсёй краіны», - сказаў прэм'ер.
У сувязі з хуткім і шырокім распаўсюджваннем захворвання ў рэспубліцы урад Чэхіі ўвёў у чацвер надзвычайнае становішча, грамадзянам Чэхіі забаронена пакідаць краіну, замежнікам закрыты доступ у краіну.