Асабліва трывожная сітуацыя складваецца ў Італіі і Іспаніі.
Па стане на вечар 15 сакавіка колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 6500.
Усяго ў свеце выяўлена больш за 167 тысячы заражэнняў.
Асабліва трывожная сітуацыя складаецца ў Італіі, Іране, Іспаніі.
Высокая колькасць смяротных выпадкаў прапарцыйна да колькасці выяўленых носьбітаў фіксуецца ў Інданэзіі, Францыі, ЗША, Нідэрландах і на Філіпінах. Гэта можа азначаць, што ў дадзеных краінах выяўленая толькі малая доля носьбітаў інфекцыі. Аналагічнае адносіцца да Іспаніі і Італіі.
Па колькасці выяўленых заражэнняў на душу насельніцтва ў чырвонай зоне таксама Швейцарыя, Нарвегія, Данія, Эстонія, Славенія. Швецыя, Аўстрыя.
Можна чакаць, што сітуацыя ў найбліжэйшыя дні будзе абвастрацца. Пакуль свайго піка ў Еўропе і ЗША эпідэмія не дасягнула.
Большасць еўрапейскіх краін увялі строгія каранцінныя меры, спынілі заняткі ў школах і ўніверсітэтах і рыхтуюць праграмы дапамогі кампаніям, якія пацерпяць ад эканамічнага спаду ў выніку пандэміі.