Беларусы абвалілі службу дастаўкі прадуктаў, замовы прывязуць толькі паслязаўтра
Праз сітуацыю з каранавірусам падскочыў попыт на дастаўку прадуктаў. Звычайна сервіс «Е-дастаўка» прапануе пакупнікам прывезці іх замову ў бліжэйшыя пару гадзін. Цяпер жа давядзецца чакаць мінімум два дні.
Напрыклад, у Мінску найбліжэйшы час дастаўкі прадуктаў — серада 18 сакавіка. Нават калі вы хочаце замовіць экспрэс-варыянт (гэта платная паслуга, каштуе 8 рублёў, пакупкі прывозяць цягам гадзіны), тавары прывязуць не раней за аўторак ці сераду.
Тое ж самае ў Гродне.
У Віцебску ці Гомелі пакуль даступныя замовы дзень у дзень, у Брэсце — на наступны дзень.
У прэс-службе Еўраопта кажуць, што попыт на дастаўку стаў расці яшчэ два тыдні таму. Цяпер ён падскочыў на 30%. І ў бліжэйшы час сітуацыя з дастаўкай не зменіцца.
«Пакуль працуем ў такім рэжыме. Справа не ў кур'ерах, каб павялічыць аб'емы дастаўкі, трэба пашыраць аўтамабільную базу», — тлумачаць у «Еўрагандлі».
Каментары