У Беларусі будуць унесены змены ў навучальны працэс устаноў вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, з мэтай пазбягання масавага збору людзей рэкамендавана скарэктаваць лекцыйныя заняткі і выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі, у ліку якіх практыкумы, кансультацыі, лабараторныя, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале.

Будзе абмежавана правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым, ва ўсіх установах адукацыі павінен быць арганізаваны нармальны навучальны працэс і прынятыя неабходныя санітарна-прафілактычныя меры, прадпісаныя органамі сан.-эпід. нагляду.

Пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца ўсе інтэрнаты: рэкамендавана абмежаваць доступ у іх старонніх, узмацніць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Ва ўсіх установах адукацыі праводзіцца неабходная інфармацыйна-растлумачальная работа.

У выпадку найменшых праяў захворвання неабходна своечасова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову або паведаміць пра гэта медыцынскаму работніку ўстановы адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0