Прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан звернецца да прамыслоўцаў, у тым ліку да заводаў Ford, Honda i Rolls Royce, з просьбай пра тэрміновае павелічэнне выпуску «асноўнага медыцынскага абсталявання» для сістэмы аховы здароўя краіны, паведаміў прэс-сакратар Даўнінг-стрыт.

Акрамя таго, у выпадку нарастання эпідэміі Брытанія гатовая перапрафіляваць гатэлі пад часовыя шпіталі, а дактароў-пенсіянераў папросяць вярнуцца ў прафесію, заявілі ў брытанскім урадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?