Егіпет прыпыняе ўсе авіязносіны і закрывае гатэлі з-за пандэміі каранавіруса ў свеце, піша Egypt Today.
Егіпецкія аэрапорты і курорты будуць закрытыя з 19 сакавіка да 31 сакавіка, каб прадухіліць распаўсюд каранавіруса.
Замежныя турысты, якія цяпер адпачываюць у Егіпце, змогуць завяршыць свой адпачынак. На час каранціну ўсе гатэлі пройдуць працэс дэзынфекцыі.
Колькасць выпадкаў заражэння ў Егіпце дасягнула 126.