Эвакуацыю наведвальнікаў і супрацоўнікаў гандлёвага цэнтра праводзілі 16 сакавіка ў гандлёвым цэнтры DiaMond City. Прычына — электронны ліст аб «мінаванні» будынка, паведамляюць «Мінск-навіны».

Пасля 13:00 мінчане пачалі актыўна пісаць у сацсетках пра тое, што наведвальнікаў не пускаюць у ГЦ, які размешчаны на выездзе з Мінска, на скрыжаванні вул. Громава і кальцавой дарогі. Многія з іх бачылі каля будынка аўтамабілі міліцыі і МНС.

Прычына здарэння — паведамленне аб небяспецы, якое паступіла пасля 12:30. Была праведзена эвакуацыя, гандлёвы цэнтр абследавала сапёрна-піратэхнічная група — ніякіх падазроных прадметаў не выяўлена.

Міністэрства ўнутраных спраў прыносіць свае прабачэнні наведвальнікам за нязручнасці. На гэты момант ГЦ працуе ў штатным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0