За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці шпіталізавалі двух дальнабойшчыкаў, паведамляе «Гродзенская праўда».

Аднаму выклікалі хуткую дапамогу на мяжу — у сувязі з верагодным выпадкам каранавіруснай інфекцыі, бо вяртаўся мужчына з Італіі і ў яго была высокая тэмпература. Другі чалавек звярнуўся па медыцынскую дапамогу сам, на працягу апошніх 14 дзён ён быў у Еўропе, у тым ліку наведваў Італію, і таксама мае прыкметы рэспіраторнай інфекцыі. Яго таксама шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0