Кіраўнік групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) Бернар Арно, які з'яўляецца найбагацейшым чалавекам Еўропы, уступіў у барацьбу з каранавірусам, паведамляе BBC.

LVMH пачала вырабляць на сваіх заводах, якія звычайна выпускаюць духі і касметыку элітных брэндаў Christian Dior, Guerlain і Givenchy, санітайзары — антыбактэрыйныя гелі для дэзынфекцыі рук.

LVMH збіраецца бясплатна пастаўляць антысептык установам аховы здароўя ў Францыі. У групе кампаній заявілі, што будуць выпускаць санітайзары так доўга, як гэта будзе неабходна.

Бернар Арно з'яўляецца трэцім найбагацейшым чалавекам у свеце. Багацце Арно складае 80 мільярдаў даляраў, хаця да пачатку пандэміі яго асабісты капітал быў вышэйшы за 100 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0