Расія абмяжуе ўезд для замежнікаў і асоб без грамадзянства з 18 сакавіка па 1 мая. Прычынай стала эпідэмія каранавіруса.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пастанове расійскага ўрада гаворыцца, што забарона не будзе распаўсюджвацца на дыпламатаў, членаў афіцыйных дэлегацый, машыністаў, лётчыкаў і маракоў, а таксама на тых замежнікаў, якія жывуць у Расіі пастаянна.

Расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін падкрэсліў, што захады расійскага боку адпавядаюць рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і маюць выключна часовы характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0