Захоўваецца складаная сітуацыя з вяртаннем на радзіму беларускіх грамадзян, паведамляе прэс-служба МЗС.

— Па сутнасці беларусы, якія знаходзяцца сёння за мяжой, аказваюцца практычна адрэзанымі ад магчымасці вярнуцца на радзіму транзітам праз многія краіны, — заявілі ў МЗС.

Супрацоўнікі беларускага МЗС запэўнілі, што яны ў кругласутачным рэжыме адсочваюць кожны выпадак спробы грамадзяніна Беларусі вярнуцца дадому і звязваюцца з замежнымі ўстановамі краіны.

Таксама беларусам садзейнічаюць у пошуку альтэрнатыўных маршрутаў: арганізоўваюцца дадатковыя наземныя і паветраныя шляхі дастаўкі грамадзян у Беларусь.

Для таго, каб звярнуцца па дапамогу ў выездзе з замежнай краіны, МЗС рэкамендуе звяртацца па тэлефонах экстранай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0