Міністэрства юстыцыі сёння папярэдзіла Партыю БНФ і КХП‑БНФ у сувязі з заявамі некаторых кіраўнікоў арганізацый пра намер правесці вулічную акцыю 25 Сакавіка па маршруце, які не адпавядае дазволенаму Мінгарвыканкамам.
«Кіраўнічым органам партый растлумачаныя прававыя наступствы парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах», — гаворыцца ў прэс‑рэлізе Мін’юста.
Нагадаем, што вулічная акцыя 25 Сакавіка пачнецца а 18:00 ля Акадэміі навук.
0
0
0
0
0
0