23—26 сакавіка ў Мінску з афіцыйным візітам знаходзяцца два прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» — дырэктар праграмы па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Нікола Дакварт і эксперт па Беларусі Хэза Макгіл.

24 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску яны прадставяць два даклады па праблеме смяротнага пакарання, паведамілі БелаПАН у прэс‑службе «Міжнароднай амністыі».

Першы з дакладаў, які прадставіць Н.Дакварт, будзе тычыцца глабальнай статыстыкі па колькасці і тэндэнцыях вынясення смяротных прысудаў у сусветнай практыцы.

Х.Макгіл прадставіць даклад, у якім прывядзе доказы, чаму Беларусь павінна ўзяць прыклад з еўрапейскіх краін і адмяніць смяротнае пакаранне. У дакуменце ўтрымліваюцца звесткі аб тым, як Беларусь выглядае на агульнасусветным фоне ў пытанні смяротнага пакарання, а таксама дадзены рэкамендацыі дзяржструктурам аб магчымасцях працы і ўзаемадзеяння ў гэтым кірунку.

У кастрычніку 2008 года Х.Макгіл ужо наведвала Беларусь з афіцыйным візітам. Эксперт правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных структур і мела намер сустрэцца са сваякамі людзей, якім былі вынесены смяротныя прысуды, аднак у апошні момант яны адмовіліся абмяркоўваць названую тэму.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0