праз падзенне цаглянага муру будынку ў Бярэзінскім раёне.

У вёсцы Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з-за абрушэння цаглянай сцяны аднапавярховага будынка, які не эксплуатуецца, загінуў адзін чалавек і два атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Абрушэнне сцяны былога складскога памяшкання адбылося 21 сакавіка каля 13.00, калі рабочыя разбіралі будынак. З-пад завалу ратавальнікі дасталі загінулага і двух рабочых. У аднаго з пацярпелых — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом бядра і галёнкі, у другога — пераломы пазваночніка і ног.

Паводле папярэдніх звестак, прычына абрушэння — парушэнне тэхнікі бяспекі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0