Прэм’ер‑міністр Расіі Ўладзімір Пуцін на прэс‑канферэнцыі ў Сочы заявіў, што Масква гатовая перагледзець прынцып адносінаў з Еўрасаюзам.
Гэта станецца ў тым выпадку, калі Брусель будзе надалей ігнараваць інтарэсы Расіі. «Вельмі хочацца, каб да гэтага не дайшло», — сказаў У.Пуцін.
Такім чынам расійскае кіраўніцтва адрэагавала на падпісаную ў Бруселі дамову між Украінай і Еўрасаюзам па мадэрнізацыі ўкраінскай газатранспартнай сістэмы.
«Сумесная заява адназначна фіксуе, што газатранспартная сістэма Ўкраіны з’яўляецца і будзе з’яўляцца дзяржаўнай уласнасцю», — заявіла прэм’ер‑міністр Украіны Юлія Цімашэнка.

«Мне здаецца, што гэты дакумент з’яўляецца, як мінімум, непрадуманым і непрафесіянальным», — адказаў на гэта У.Пуцін.

МЗС Расіі таксама адрэагавала на дамову, заявіўшы, што ў выніку можа падаражаць кошт газу для ўкраінскіх і заходніх спажыўцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?