У Мінску адбыўся першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. «Юнацтва» прымала «Гомель».

Пасля двух перыядаў гаспадары ўпэўнена выйгравалі, дзякуючы двум дакладным кідкам Слыша. Аднак у трэцім перыядзе намаганнямі Масленнікава і Есаулава, «рысі» змаглі перавесці паядынак у овертайм.

У дадатковым перыядзе фартуна ўсміхнулася мінчанам. Пераможную шайбу закінуў Сянькевіч — 3:2. Наступны матч пройдзе заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0