Грамадства1919

Авіякампанія «Расія» не пусціла на борт кампанію беларусаў, якія вярталіся з Тайланда транзітам праз Маскву

Беларуска Настасся Завалей разам з сяброўкай Галінай Кудзінай адпачывалі два тыдні ў Тайландзе. Сёння, 18 сакавіка, яны павінны былі вяртацца праз Маскву.

Настасся Завалей. Фота з інстаграма

«Да Мінска мы збіраліся ехаць на цягніку. А 3-й гадзіне ночы нам патэлефанаваў турагент, сказаў, што мы павінны будзем прадаставіць авіяквіткі, каб пацвердзіць, што мы ў Маскве транзітам і з’язджаем у той жа дзень. Чыгунка, маўляў, не падыходзіць, толькі авія. Мы тэрмінова купілі квіткі Масква — Мінск праз Піцер, вылет з аэрапорта Унукава а 22 гадзіне — гэты найбліжэйшы вылет па часе, што мы змаглі знайсці. Аддалі 300 даляраў за чалавека», — расказвае дзяўчына.

З Бангкока яны з сяброўкай мусілі выляцець у 12:40 (8:40 па мінскім часе). Але іх проста не пусцілі на рэйс.

Дзяўчаты захраслі ў аэрапорце Бангкока, як быць далей, не ведаюць.

«Украінскіх турыстаў адразу паклікалі прадстаўнікі консульства, нешта арганізавалі для іх. Мы ў разгубленасці, скааперыраваліся ў аэрапорце яшчэ з трыма беларусамі, якія ў такой жа сітуацыі. Нам сказалі, што мы не можам сесці на іншы рэйс і вылецець праз Расію. Каб нам трапіць з Бангкока ў Мінск, напрыклад, турэцкімі авіялініямі праз Абу-Дабі, трэба аддаць ад 700 да 900 даляраў на чалавека. Квіткі разлятаюцца як піражкі, мы ўжо глядзім на 23-24 сакавіка. Галоўнае, каб гэтыя краіны не закрыліся да гэтага часу. Мы можам купіць квіткі і зноў не паляцець, нам жа ніхто не дае ніякіх гарантый», — апісвае сітуацыю Настасся.

Беларускі набывалі тур у агенцтве «Пандаінтур». Там расказваюць, што ўсё здарылася праз расійскага тураператара, які фарміраваў гэтыя пуцёўкі.

«Расійскі тураператар «Біблія-Глобус» і авіякампанія «Расія» кінулі нашых турыстаў. Пастанову №635 яны трактуюць па-свойму. Там сказана, што любых грамадзян, якія прылятаюць транзітам, можна прапускаць праз мяжу. Але тураператар для сябе патлумачыў гэта інакш і ў аднабаковым парадку ануляваў квіткі. І ў МЗС, і ў консульстве Тайланда кажуць, што яны не мелі права не пусціць нашых грамадзян на рэйс, але як уздейнічаць на «Біблія-Глобус», незразумела», — каментуе сітуацыю ўладальнік агенцтва «Пандаінтур» Хузаіры Юсэф.

Па яго словах, праз дзеянні расійскага тураператара толькі ў іх у Індыі і Тайландзе захраслі пад 30 турыстаў.

«Мы стараемся дапамагчы людзям, увесь час з імі на сувязі, звяртаемся ва ўсе органы», — дадаюць у агенцтве.

У МЗС тлумачаць, што беларускія турысты могуць вярнуцца з Расіі паветраным шляхам. Зрабіць гэта можна толькі праз два аэрапорты: Дамадзедава і Шарамецьева.

«Міністэрства замежных спраў падключылася да гэтай сітуацыі, пра вынік мы вам паведамім», — адказаў «Нашай Ніве» прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпанк у Астане». У Казахстане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна1

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў5

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»7

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць