Большасць тых, хто заразіўся новым каранавірусам, — 80% — пераносяць хваробу ў лёгкай форме, адзначае ria.ru. Як не прапусціць пачатак небяспечнай хваробы і правільна вызначыць яе сімптомы?

Носьбіт інфекцыі заразны

Тое, што ў здаровых дарослых інфекцыя праяўляецца слаба, навукоўцы лічаць адной з галоўных прычын яе хуткага пашырэння. У дзяцей COVID-19 у большасці выпадкаў наогул працякае практычна бессімптомна. Гэтыя катэгорыі людзей, самі не хварэючы відавочнай формай, могуць стаць пераносчыкамі. Эпідэмія ў Нямеччыне пачалася менавіта з такой перадачы.

Як распазнаць хваробу

Агульныя характэрныя сімптомы COVID-19 — падвышаная тэмпература, кашаль (звычайна сухі або з невялікай колькасцю макроты), дыхавіца, адчуванне здушанасці ў грудной клетцы. Часам могуць быць прыкметы вострай сінусавай інфекцыі або лёгкага агульнага пачуцця хваробы без ліхаманкі. Пры лёгкай форме захворвання сімптомы праходзяць праз тыдзень ці два, пры цяжкіх выпадках могуць працягвацца шэсць і больш тыдняў.

Лёгкая форма COVID-19

Невялікая тэмпература, слабы галаўны боль, падвышаная стамляльнасць, балючыя адчуванні ў горле, пакашліванне, боль у цягліцах, лёгкія сімптомы прастуды, бледнасць, дрыжыкі. Рэдка насмарк.

Як не зблытаць COVID-19 з ВРВІ або прастудай

Пры ВРВІ і прастудзе, у адрозненне ад COVID-19, кашаль мокры, а не сухі і заўсёды ёсць закладзенасць носа і насмарк. З падобных сімптомаў — невялікае павышэнне тэмпературы і галаўны боль ад лёгкага да ўмеранага.

Як не зблытаць COVID-19 з грыпам

Пры грыпе не бывае дыхавіцы або іншых праблем з дыханнем, а тэмпература амаль заўсёды высокая, у адрозненне ад COVID-19.

Фактары рызыкі

Да падазроных сімптомаў адносяцца любыя клінічныя праявы ВРВІ, бранхіту ці пнеўманіі ў спалучэнні з эпідэміялагічным анамнезам. Гэта:

1) наведванне за 14 дзён да з'яўлення сімптомаў эпідэміялагічна неспрыяльных па COVID-19 краін і рэгіёнаў;

2) цесныя кантакты за апошнія 14 дзён з асобамі, якія хварэюць на COVID-19 або ў якіх лабараторна пацверджаны гэты дыягназ;

3) цесныя кантакты за апошнія 14 дзён з асобамі, якія знаходзяцца пад наглядам у сувязі з новым каранавірусам SARS-CoV-2.

У любым з гэтых выпадкаў пры з'яўленні нават лёгкіх сімптомаў прастуды, інфекцыі варта выклікаць доктара на дом і не займацца самалячэннем.

Незвычайныя сімптомы COVID-19 у Германіі

Нямецкі вірусолаг Хендрык Стрык, які назіраў практычна ўсіх першых пацыентаў, хто захварэў на COVID-19 у Германіі, у інтэрв'ю газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung распавёў пра свой вопыт. На яго думку, тыповы пацыент COVID-19 паказвае толькі лёгкія сімптомы. Тыповыя сухі раздражняльны кашаль і невялікая ліхаманка, у 30 % інфікаваных адзначалася дыярэя.

Сустракаліся і вельмі незвычайныя прыкметы: прыкладна дзве траціны тых, хто захварэў казалі пра парушэнне звыклага ўспрымання пахаў і смакаў на працягу некалькіх дзён. Усё гэта сведчыць пра тое, што ў пацыентаў з Германіі вірус SARS-CoV-2 пашыраўся не толькі ў лёгкіх, але і ў страўнікава-кішачным тракце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?