Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька заклікаў старшыню чарнобыльскай камісіі Палаты прадстаўнікоў Міхаіла Русага разам паехаць у Астравец.

Апазыцыйны палітык прапануе сумесна паразмаўляць з жыхарамі горада, дзе ўлады плянуюць будаваць атамную электрастанцыю.

Запрашэньне было зроблена ў Вільні, дзе сёньня заканчваецца міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, экалёгіі і мажлівасьцях грамадзянскіх структураў уплываць на рашэньні палітыкаў. Дыскусія паказала, што ў іншых краінах, прыкладам, Фінляндыі, дзе зьбіраюцца таксама будаваць АЭС, жыхарам выказаць свае адносіны да будаўніцтва значна прасьцей. Там дастаткова патэлефанаваць у мэрыю і паведаміць, што праводзіцца пэўная акцыя. Гэта і падштурхнула спадара Лябедзьку да прапановы — паехаць у Астравец і паразмаўляць зь мясцовым насельніцтвам, наколькі ім даюць мажлівасьць выказаць сваю пазыцыю адносна будаўніцтва атамнай станцыі.

Анатоль Лябедзька кажа: Міхаіл Русы даў згоду ехаць разам у Астравец.

Але апазыцыйны палітык адзначае, што прадстаўнікі ўладаў пагаджаюцца на падобныя акцыі, калі знаходзяцца за мяжой.
Але па вяртаньні ў Беларусь звычайна забываюцца пра абяцаньні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?