Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

У суседняй Літве пра колькасць носьбітаў каранавіруса паведамляюць штодзень, прычым не раз на дзень, а як толькі выяўляюць новых інфікаваных. Улады паведамляюць праз СМІ, у якім горадзе ці раёне яны жылі, але, канечне, не называюць іх імён. Затое ўлады публікуюць вычарпальныя маршруты носьбітаў інфекцыі ў перыяд, калі яны маглі быць заразныя. Гэта выглядае вось так:

Літва не адна такая. Яны грунтуюцца на досведзе Паўднёвай Карэі і Сінгапура, якіх пандэмія зачапіла раней і якія такім спосабам здолелі мінімізаваць распаўсюджванне інфекцыі.

Калі ты быў у адным аўтобусе з хворым, ты абмяжоўваеш свае кантакты і сам ідзеш здаць тэст. На раннім этапе эпідэміі такая логіка працуе, дазваляе абмежаваць пашырэнне хваробы.

Акрамя таго, такі падыход стварае ў грамадзян давер да ўлады. 

У Беларусі звесткі пра колькасць носьбітаў інфекцыі публікуюцца нерэгулярна, то раз на дзень, то раз на два дні. Публікуюцца яны такім чынам, каб цяжка было не тое што зразумець, дзе жылі гэтыя людзі і дзе бывалі, а нават вылічыць агульную колькасць носьбітаў. 

Выглядае гэта вось так:

Літоўскі падыход стварае давер грамадзян да ўлады. Людзі бачаць, што ўлада дзейнічае так, каб пацярпела мінімальная колькасць людзей. «Той выпадак, калі цалкам давяраеш уладaм», — кажа Людвіка Кардзіс, дырэктарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

Улады Беларусі выбралі іншы падыход.

«Я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса», — лічыць прэзідэнт краіны.

Аднак недахоп інфармацыі, наадварот, стварае глебу для поўнага недаверу і панічных паводзін, як мы гэта не раз назіралі. Апошнія такія выпадкі былі падчас апошняй дэвальвацыі рубля.

Усяго ў свеце па стане на 19 сакавіка ад каранавіруса памерла больш за 10 020 чалавек, і лічба смерцяў з кожным днём расце — значыць, свет далёкі ад піку пандэміі. Многія краіны ўвялі строгі каранцін і закрылі межы для іншаземцаў, каб запаволіць распаўсюджванне інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?