Фота Сяргея Гудзіліна з Дня Волі 2019 у Мінску. 

Фота Сяргея Гудзіліна з Дня Волі 2019 у Мінску. 

25 сакавіка Каманда БНР100 запрашае адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.

Праз каранавірус традыцыйнае святкаванне Дня Волі вырашылі не праводзіць.

«Так сталася, што і ў 2018, і ў 2019 годзе ў нас атрымалася зрабіць тое, што і самім здавалася практычна немагчымым — арганізаваць годнае адзначэнне Дня Волі. І зараз мы не можам проста скласці рук і казаць, што ўсё дрэнна. Таму вырашылі не пакідаць сябе і ўсіх беларусаў без свята на Дзень Волі і арганізаваць адзначэнне БНР102 у новым фармаце, які прадыктаваў час і надзвычайная сітуацыя ў свеце», — зазначаюць арганізатары.

Гэта новы і ўнікальны для нас досвед арганізацыі свята ў абсалютна незвычайных умовах. Наша задача — з дапамогай сучасных новых медыя аб’яднаць беларусаў у розных кутках Зямлі і праз анлайн-трансляцыю з насычанай праграмай і цікавымі гасцямі стварыць атмасферу агульнай еднасці і салідарнасці, злучыць разам беларусаў, для якіх Дзень Волі — галоўнае нацыянальнае свята, якое трэба годна адзначаць у любых умовах.

25 сакавіка запрашаем вас далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай вашых тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх нашых сацыяльных сетках.

І самае галоўнае — расказвайце як вы адзначаеце Дзень Волі 2020 у сацыяльных сетках і пазначайце ў вашых публікацыях хэштэг #БНР102.

Спадзяемся, што арганізацыю свята і яго анлайн-трансляцыі падхопяць папулярныя беларускія СМІ і блогеры, а беларусы праз сервіс Molamola.by дапамогуць пакрыць выдаткі на яго правядзення: molamola.by

Давайце разам і годна адзначым Дзень Волі 2020 і БНР102.

Уся падрабязная інфармацыя на hodna.by

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі 2020? План дэцэнтралізацыі!

Каманда БНР100 распрацавала і апублікавала на сайце bnr.by план дэцэнтралізацыі Дня Волі, які складаецца з чатырох простых крокаў, якія дапамогуць кожнаму беларусу самастойна, а ў выніку нам усім разам годна адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Што згодна з гэтым плане трэба зрабіць 25 сакавіка:

— размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома,

— павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе,

— увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк,

— арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі, а наша анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план.

Уся падрабязная інфармацыя пра план дэцэнтралізацыі на bnr.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0