У судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухаецца крымінальная справа ў дачыненні да высокапастаўленага чыноўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю, абвінавачанага ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і арганізацыі незаконнага праслухоўвання тэлефонных размоў.

Як паведаміла БелаПАН крыніца ў праваахоўных органах, злоўжыванні выявіліся ў тым, што чыноўнік, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, лабіраваў інтарэсы сяброўскіх яму камерцыйных структур. Паводле яго распараджэння былі праведзены праверкі фірм‑канкурэнтаў, а затым ён перадаў у вышэйшыя інстанцыі непраўдзівыя і не поўнасцю правераныя звесткі аб правераных суб’ектах гаспадарання.

Таксама ён арганізаваў незаконнае праслухоўванне тэлефонных перамоў чыноўніка аднаго з міністэрстваў з прадстаўнікамі камерцыйных структур.

Паводле версіі следства, у выніку дзейнасці гэтага чыноўніка нанесена значная шкода дзяржаўным інтарэсам, рэалізацыя адной з дзяржаўных праграм была прыпынена на паўгода.

Аксана Яноўская, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0