У аўторак чэшскі парламент выказаў вотум недаверу трохпартыйнаму кааліцыйнаму ўраду правацэнстрысцкага кірунку Мірэка Тапалянека.
За адстаўку прэм’ера – Чэхія, дарэчы, старшынствуе зараз у ЕС – выказаўся 101 з 200 дэпутатаў (мінімальна неабходная колькасць)
Кабінету закінулі няўменне змагацца з эканамічным крызісам, перадае Еўраньюс.
Гэта ўжо чацвертая адстаўка ўраду ў Еўропе, звязаная з эканамічным крызісам: следам за Ісландыяй, Латвіяй і Венгрыяй.
***
Пасьля галасавання ў парламенце Тапалянек павінен падаць у адстаўку. На змену мае прыйсці ўрад на чале з сацыял-дэмакратам Іржы Пароўбекам.
Дарэчы Тапалянек змяніў Пароўбека у жніўні 2006 г. пасля адстаўкі сацыял-дэмакратычнага ўраду.