Злучаныя Штаты сталі трэцяй краінай у свеце па колькасці зафіксаваных выпадкаў захворвання каранавірусам. Такія звесткі прыводзіць у суботу Універсітэт Джонса Хопкінса, які ў рэальным часе робіць падлікі на аснове зводак уладаў краіны, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і іншых афіцыйных крыніц.

На 04:13 па мінскім часе нядзелі ў Кітаі, па дадзеных універсітэта, быў зафіксаваны 81 321 выпадак інфікавання. Пры гэтым 3260 чалавек памерлі 71 862 вылечыліся. У Італіі захварэлі 53 578 чалавек, памерлі 4825, ачунялі 6072 чалавекі. У ЗША было выяўлена 25 493 выпадкі захворвання, зафіксавана 307 смяротных канцоў, 171 інфікаваны ачуняў.

За Злучанымі Штатамі ідуць такія краіны, як Іспанія (25,3 тыс. выпадкаў захворвання), Германія (22,2 тыс. выпадкаў) і Іран (20,6 тыс. выпадкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0