Учора ўсе захапляліся заўзятарам-баяністам на матчы «Іслач» — «Нёман», а сёння суддзя Сяргей Чыстоў прызначыў ажно пяць пенальці ў матчы «Слуцка» і «Славіі». Чатыры ў вароты мазырчукоў і адзін — у слуцкую браму.

Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць случчакоў — адзін з 11-метровых удараў яны ўмудрыліся не рэалізаваць.

Як паведамляе «Прэсбол», такім чынам у Слуцку быў усталяваны рэкорд па прызначаных пенальці. У 2004 годзе ў гульні «Белшына» — «Зорка-ВА-БГУ» было 4 адзінаццаціметровыя ўдары. Што цікава, адзін з іх выконваў якраз Сяргей Чыстоў, але забіць не змог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0