Расійскі доктар-інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук Цімур Бесараб, які з'яўляецца членам аператыўнага штаба па кантролі і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам, распавёў пра механізм заражэння COVID-19, піша ria.ru.

«Каранавірус мае асаблівы спосаб пранікнення ў клеткі. Ён не пранікае праз мембрану клеткі ў адвольных месцах, як многія іншыя вірусы. «Карона» віруса служыць для атакі на клеткі шляхам падмены важных для іх жыццядзейнасці малекул бялкамі «кароны», — распавёў Бесараб.

Раней кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова распавяла ў інтэрв'ю праграме «Познер» на Першым канале, што ў тых, хто перахварэў COVID-19, выпрацоўваецца імунітэт да захворвання. Паводле яе слоў, уласныя даследаванні ведамства сведчаць аб выпрацоўцы ў крыві перахварэлых імунаглабуліну M і G, якія абараняюць арганізм ад паўторнага заражэння.

Паводле Універсітэта Джонса Хопкінса, COVID-19 пашырыўся на больш як 160 краін, заражаныя звыш 380 тысяч чалавек па ўсім свеце, больш за сто тысяч вылечыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0