Улады Кітая адменяць абмежаванні на ўезд і выезд насельніцтва з правінцыі Хубэй 25 сакавіка. Як гаворыцца ў апублікаванай у аўторак заяве Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя рэгіёну, у адміністрацыйным цэнтры правінцыі — горадзе Ухань — абмежаванні будуць знятыя 8 красавіка.

Згодна з дакументам, гэтае рашэнне было прынята на фоне паляпшэння эпідэміялагічнага становішча ў рэгіёне.

Менавіта ва Ухані (Хубэй) і адбылася ўспышка каранавіруса, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0