Ты ведаеш, я дзіўлюся
І сам здзіўляю сябе –
усё нібы ёсьць у маёй Беларусі
і белая лебедзь і шэрыя гусі,
а нечага ўсё ж не стае.

У нас ёсьць і ўлада і межы,
найлепшыя мы ў сяўбе.
І зубры спакойна жывуць ў Белавежы,
і клоўны скачуць сабе на манежы,
а сілаў сьмяяцца чамусь не стае.

Да цэркваў адкрыта дарога,
набі хоць гузак на ілбе
і з тым гузаком накіруйся да Бога,
але разумееш, як ступіш з парога,
што дурні не тое, чаго не стае.

Гавораць пра мірнае неба,
а я і не быў на вайне!
А мне б ад задухі праветрыцца трэба,
каб пораху пах і звычайнага хлеба
мне стаў па высокай цане.

Нас гоняць у шчасьлівае заўтра,
ды ўсё ж не магчыма, не.
Ніколі шчасьлівым не зробішся гвалтам
як сонца ніколі не стане квадратам,
як прага свабоды не растае...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?