«Белавія» даставіла ў Мінск трэцім чартарным рэйсам 70 турыстаў, якія пасля прылёту з шэрагу краін затрымаліся ў маскоўскім аэрапорце Унукава, што не пускаў іх на радзіму. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак паведамленні пасольства Беларусі ў РФ у твітары.

«Яшчэ 60 беларусаў вярнуліся на радзіму з В'етнама, Дамініканы, Тайланда і ААЭ. На чартэрным рэйсе авіякампаніі «Белавія» ў Мінск з аэрапорта Унукава (Масква) агулам прыбыло больш за 70 чалавек, у тым ліку грамадзян Арменіі, Казахстана, Нідэрландаў, Расіі і Украіны», — удакладнілі ў пасольстве.

Пасля вяртання ў беларускую сталіцу ўсе пасажыры прайшлі неабходны медыцынскі агляд у зоне прылёту аэрапорта ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0