У панядзелак, 23 сакавіка, урад Нідэрландаў увёў шэраг новых мер барацьбы з каранавірусам, у тым ліку забарону на грамадскія сходы да 1 чэрвеня. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на DutchNews.nl.

Выключэннем з новага правіла з'яўляюцца пахаванні і царкоўныя вяселлі. Людзі павінны заставацца дома, мець магчымасць працаваць, рабіць пакупкі ці даглядаць уразлівых людзей пры патрэбе. Дапускаецца шпацыр, але не ў групе і на адлегласці 1,5 метра ад іншых.

Калі адзін з членаў сям'і захварэў, уся сям'я павінна заставацца дома, за выключэннем тых асоб, хто працуе ў жыццёва важных месцах.

Крамы і кампаніі грамадскага транспарту павінны прыняць меры, каб людзі мелі магчымасць знаходзіцца 1,5 метра адно ад аднаго. Кампаніі, якія не выканаюць прадпісання, могуць быць аштрафаваны на 4000 еўра. Паслугі, якія прадугледжваюць непасрэдны кантакт з іншымі людзьмі — цырульня і манікюр, — не даступныя да 6 красавіка.

Мэры гарадоў маюць права закрываць месцы, дзе людзі збіраюцца ў вялікія групы, такія як паркі і пляжы.

Несумленныя грамадзяне могуць атрымаць штраф на €400. Раней у Нідэрландах ужо зачыніліся школы і дзіцячыя садкі для большасці дзяцей, кафэ, рэстараны і спартыўныя цэнтры. У той жа час школы і дзіцячыя садкі працуюць для дзяцей медыцынскіх работнікаў, работнікаў грамадскага транспарту і хуткай дапамогі, каб яны маглі працягваць працаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0