Інфікаваны каранавірусам пацыент, які вядзе свой тэлеграм-канал з мінскай інфекцыйнай бальніцы, расказаў, як адбываецца працэдура ўзяцця пробы на каранавірус.
«Бяруць дзве доўгія ватовыя палачкі. Адну ўстаўляюць глыбока ў нос, моцна труць — вельмі непрыемна, з вачэй адразу ліюцца слёзы, у некаторых з носа ідзе кроў, — піша хлопец. — Іншую ўстаўляюць у горла і труць. Таксама не самая прыемная працэдура».
Усяго ў Беларусі было зроблена ўжо больш за 20 тысяч тэстаў на каранавірус, выяўлены 81 яго носьбіт.
Усяго ў свеце ад Covid-19 памерла ўжо больш за 16500 чалавек.