Каманда БНР100, якая ад 2018 года бярэ на сябе ініцыятыву арганізацыі святкавання Дня Волі, улічыла няпростую сітуацыю, звязаную з наступам каранавіруса па ўсім свеце, і запрашае заўтра, 25 сакавіка, а 18 далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай вашых тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта.
Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі? Ёсць парачка ідэй ад арганізатараў:
- размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома,
- павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе,
- увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк
- арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі (а анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план, абяцаюць арганізатары).
Таксама арганізатары святкавання заклікаюць падтрымаць іх матэрыяльна, бо нават для анлайн-трансляцыі патрэбна і памяшканне, і апаратура — гэта ўсё каштуе грошай.
0
0
0
0
0
0