Актывістаў Маладога Фронту з Берасця Івана Стасюка, Міхася Ільіна і Андруся Шарэнду выклікалі ў ваенкамат 25 сакавіка.

Невядомы мужчына, прадставіўшыся супрацоўнікам ваенкамата, па чарзе званіў маладафронтаўцам на мабільныя тэлефоны і загадаў прыйсьці ў ваенкамат 25 сакавіка.

«У выпадку незьяўленьня мужчына папярэдзіў аб адміністрацыйнай адкзнасьці. На Дзень Волі мы плянавалі быць у Менску, таму, відавочна, гэтыя нечаканыя запрашэньні зьвязаны з заўтрашняй акцыяй», — кажа маладафронтавец Міхась Ільін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?