LP/Philippe de Poulpiquet
Памёр французскі мастак, стваральнік серыі коміксаў пра прыгоды гала Астэрыкса Альбер Удэрзо, піша lenta.ru
Удэрзо было 92 гады. Ён памёр у сне з-за сардэчнага прыступу. Яго сваякі падкрэслілі, што мастак не быў заражаны каранавірусам.
Коміксы пра супрацьстаянне гальскіх воінаў і Рымскай імперыі ўпершыню з'явіліся ў франка-бельгійскім часопісе Pilote ў 1959 годзе. Часопіс быў заснаваным Удэрзо, сцэнарыстам Жанам Мішэлем Шарлем і пісьменнікам Рэнэ Гасіні — апошні таксама браў удзел у працы над коміксамі пра Астэрыкса, аднак пасля смерці Гасіні ў 1977 годзе Удэрзо стаў выпускаць іх самастойна. У 2011 годзе ён адышоў ад стварэння новых выпускаў.
У кінастужках ролю Астэрыкса выконваў Крысціян Клаўе, а яго сябру Абелікса граў Жэрар Дэпард'ё.





