Улічваючы попыт на маскі, пальчаткі і дэзынфікуючыя сродкі, падзарабіць вырашыў 29-гадовы мясцовы жыхар. У аптэках ён набыў медыцынскія тавары для наступнага продажу. Пакупнікоў знаходзіў праз інтэрнэт. Пры гэтым і кошт тавару значна павялічваў, паведамляе абласная міліцыя.

Падчас спробы продажу 200 масак, некалькіх скрынак пальчатак і дэзінфікуючага сродку мужчыну затрымалі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, агулам у яго канфіскавалі 830 медыцынскіх масак, 1500 пальчатак і дэзінфектар. Легальны кошт тавару ацэньваецца ў 826 рублёў, а прыбытак ад рэалізацыі медыцынскіх тавараў малады чалавек меў намер атрымаць значна большы.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры да ста базавых велічынь (2 700 рублёў).