З-за надзвычайнага становішча ў Казахстане прыпынілі вайсковы прызыў на службу і звальненне прызваных год таму, перадае Tengrinews.kz.

«Навіна Міністэрства абароны: у сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча звальненне з воінскай службы асоб, прызваных вясной 2019 года, прыпыняецца. Аналагічна прыпыняецца прызыў маладога папаўнення», — паведаміў міністр інфармацыі і грамадскага развіцця Даўрэн Абаеў на брыфінгу.

Нагадаем, на ўсёй тэрыторыі Казахстана дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?