З-за каранавіруса Індыя сыдзе ў «поўную ізаляцыю» на 21 дзень. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі заявіў падчас звароту да нацыі, перадае Reuters.
Модзі дадаў, што абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 25 сакавіка. Улады цалкам забароняць выходзіць з дому.
«Уводзіцца поўная забарона на выхад з дома […] Многія сем'і будуць разбураныя, калі мы не зможам справіцца на працягу наступнага 21 дня», — заявіў Нарэндра Модзі ў тэлевізійным звароце, дадаўшы, што каранцін можа быць прадоўжаны яшчэ на тры тыдні.