Дзясяткі смерцяў састарэлых людзей ад каранавіруса ў Францыі не ўлічвался статыстыкай. 

Пра гэта паведаміў кіраўнік медыцынскай службы краіны Жэром Саламон. Ён паабяцаў, што будзе распрацаваны алгарытм для адсочвання такіх выпадкаў, піша выданне «Монд».

Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў дамах-інтэрнатах Эльзаса і рэгіёна Парыжа, дзе колькасць інфікаваных людзей найбольшая.

У цэлым у Францыі эпідэмія працягвае нарастаць. Па стане на 24 сакавіка ў краіне памерла больш за 1100 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?