З-за ўскладнення сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў Маскве закрыюць гарадскія бібліятэкі і ўстановы вольнага часу, паведамляецца на сайце мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

Паводле яго слоў, таксама ў сталіцы павінны быць зачыненыя ўсе кінатэатры і кіназалы, забаўляльныя цэнтры і гульнявыя пакоі для дзяцей. Акрамя таго, прыпыняць дзейнасць начныя клубы і дыскатэкі.

Абмежаванні таксама закранулі стаматалагічныя кабінеты: яны будуць аказваць толькі экстранную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0