Пуцін, выступаючы са зваротам да расіянаў, абвясціў наступны тыдзень непрацоўным з захаваннем заробкаў.

Выходныя дні будуць доўжыцца з 28 сакавіка па 5 красавіка. Пуцін падкрэсліў, што доўгія выходныя дазволяць знізіць распаўсюджванне каранавіруса.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян не спадзявацца на «рускі авось», а прытрымлівацца рэкамендацыі заставацца дома.

Ён таксама заявіў, што галасаванне па папраўках у Канстытуцыю павінна быць перанесена з 22 красавіка з-за пагрозы каранавіруса.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0