Улады Польшчы прынялі рашэнне падоўжыць да 13 красавіка распараджэнне аб закрыцці межаў рэспублікі для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса новага тыпу. Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

Як ён нагадаў, межы краіны былі закрытыя з 15 сакавіка на 10 дзён. «Гэта рашэнне прадоўжана яшчэ на 20 дзён. Да 13 красавіка межы нашай краіны застаюцца закрытымі», — сказаў міністр.

Акрамя гэтага, па словах Каміньскага, тыя, хто працуе ў суседніх з Польшчай краінах і штодня перасякае мяжу, з пятніцы павінны будуць адправіцца ў каранцін пасля прыезду ў рэспубліку. Раней гэтай катэгорыі грамадзян дазвалялася ездзіць на працу ў нармальным рэжыме.

У Польшчы зафіксавана 957 выпадкаў каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0