DELFI / Andrius Ufartas
З-за распаўсюду каранавіруса ўсеагульны каранцін у Літве падоўжаны да 13 красавіка ўключна, пастанавіў у сераду ўрад, піша Delfi.lt.
«Каранцін падоўжаны да 24 гадзін 13 красавіка», — пацвердзіў BNS канцлер урада Альгірдас Станчайціс. Раней урад пастанавіла, што каранцін ўводзіцца да 30 сакавіка.
На час каранціну абмежаваны выезд з краіны і ўезд у яе, забароненыя масавыя мерапрыемствы, зачыненыя кафэ, многія крамы, розныя паслугі. Таксама не працуюць адукацыйныя ўстановы, жыхарам рэкамендавана працаваць з дому.
0
0
0
0
0
0