У студзені 2018 беларусаў Адама Бяляцкага і Мікіту Валадзько прысудзілі да турэмных тэрмінаў у Польшчы за акцыю ў Асвенціме, падчас якой хлопцы зарэзалі ягня. Пасля апеляцыі тэрміны трохі скарацілі. У выніку Бяляцкаму прысудзілі 1 год зняволення, а Валадзько — 8 месяцаў.

Чытайце. «Гэта ж крута было!» — беларусы, якіх асудзілі за акцыю ў Асвенціме, пакуль на волі

Адам Бяляцкі дагэтуль чакае, пакуль яго прымусяць адбываць тэрмін. 

«Так, мяне ўсё яшчэ мусяць пасадзіць. Але гэтая справа з судом цягнецца ўжо тры гады, і ўсе тры гады мне абяцаюць, што пасадзяць», — патлумачыў «Нашай Ніве» Адам Бяляцкі.

Адам Бяляцкі, фота Радыё Свабода

Адам Бяляцкі, фота Радыё Свабода

Яму забаронена выязджаць за мяжу, але хлопца гэта не стрымлівае.

Расказвае, што летась працаваў на заводзе шын у Нідэрландах, а цяпер жыве ва Украіне.

«Выязджаю заўсёды і думаю: пашанцуе ці не. Пакуль заўсёды шанцавала», — прызнаецца Адам.

На пытанне, што перформер зараз думае пра гэтую акцыю, адказвае:

«Гэтага было мала. Акцыю трэба было зрабіць больш вострай і агрэсіўнай. Але вопыту не было, таму выйшла як выйшла. А на суд мне ср*ць». 

Працяг: Удзельнік акцыі ў Асвенціме Мікіта Валадзько: «Я нядаўна выйшаў з турмы, а Адама Бяляцкага шукае паліцыя»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?