Супрацоўнікі міліцыі знайшлі зніклага 14-гадовага мінчука Уладзіслава Ленчыкава.

Хлопца шукалі з 22 сакавіка. Высветлілася, што ўвесь гэты час ён з дзяўчынай знаходзіўся ў лесе недалёка ад Мінска.

Праваахоўнікам падлетак растлумачыў, што вырашыў выехаць на прыроду са сваёй дзяўчынай, не папярэдзіўшы пры гэтым сваякоў.

Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, яго перададуць бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0